Граматычная аснова у беларускай мове что такое
Беларуская граматыка
Прывітанне, сябры! На гэтым сайце вы пазнаёміцеся с правіламі сучасная беларускай мовы. Поспехаў у навучанні!
Тыпы сказаў паводле граматычнай структуры
Па сваёй граматычнай структуры ўсе сказы падзяляюцца на простыя і складаныя.
Простым называецца сказ, які змяшчае ў сабе адну граматычную аснову: Скрозь лапкі хвоек і галінкі сінела неба гладзь (К-с); Вясною падалі пялёсткі, нібы сняжынкі, на мурог (Панч.); Ранкамі было светла і росна (І.М.). Граматычную аснову простага сказа складаюць дзейнік і выказнік або толькі адзін з галоўных членаў сказа, якія паясняюцца даданымі членамі сказа або ўжываюцца без іх.
Складаным называецца сказ, які складаецца з дзвюх і больш граматычных асноў, якія аб’ядноўваюцца паводле сэнсу і граматычна: Каб дасягнуць мэты, часам трэба да апошняй магчымасці змагацца з магутнаю сілаю абставін, іначай праваліш справу і прападзеш сам (В.Б.); За смугою зніклі вал і мястэчка, туманам завалакло і касцельныя званы (Грах.); Шчасце — гэта проста радасць, радасць чалавека, якому ўсё ж сяды-тады не шкодзіць пабыць толькі сам-насам з сабою і яшчэ — з цішынёю (Я.С.).
Простыя сказы бываюць:
Двухсастаўныя сказы ў сваім складзе маюць два саставы — састаў дзейніка і састаў выказніка: Дарогу абступіў чысты бор з меднаствольімі гонкімі соснамі (Хадк.); 3 голаю галавою ходзіць восень па ціхіх сваіх сцежках (К.Ч.); Поле сумавала пад густымі вятрамі, пад радасным пахам ядлоўцу (К.Ч.).
У аднасастаўных сказах ёсць толькі адзін граматычны састаў галоўнага члена сказа: Ад неба цягнула холадам, асабліва па начах (Т.Б.); I следу не засталося ад курлыкання жураўлёў, плаўнага руху гусей (К.Ч.); Восень. Раніца. Вакзал (Р.Б.).
Двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы бываюць развітыя, у складзе якіх, акрамя галоўных, ёсць і даданыя члены сказа: Бялявыя зімовыя хмары нізка навіслі над
змярцвелаю зямлёю (К-с); Адным пальцам і гузік цяжка зашпіліць (Прык.); На дварэ густа пачынала цямнець (Жук); і неразвітыя, калі складаюцца толькі з галоўных членаў або з аднаго з іх; Прыйшла восень (Пташ.); Узняўся вецер. Бліскае маланка (Нях.); Цёмна. Вусцішна (Каратк.); Вось і фронт. Лясок. Лагчына (Вр.).
Простыя сказы падзяляюцца на:
Сінтаксічна падзельныя — сказы, у якіх можна вызначыць члены сказа: Калышуцца на палянах ліловьія махнатыя «сны» (Каратк.); Вось польскі ручнік, вось украінскі, а вось і беларускі. На Беларусі вядома больш за сто спосабаў вышыўкі (Каратк.); Пачало змяркацца. Трэба было паклапаціцца пра начлег (Кір.).
У сінтаксічна непадзельных сказах нельга выдзеліць ні галоўных, ні даданых членаў сказа: «Здаролсыўся? Змарыўся?» — «Не» (А.К.); «Гм! Так! Так! Помню, – рэзюмаваў успаміны пра былое Цімох. – А цяпер, значыцца, ваяваць з панам?» (К-с); «Вось як! Пан жанаты?» — «Быў жанаты, ды аўдавеў…» (А.К.). Сказы Не. Гм! Так, так! Вось як! — сінтаксічна непадзельныя.
Простыя сказы бываюць:
Ускладненыя — гэта сказы, якія маюць у сваім складзе аднародныя члены сказа, адасобленыя члены сказа, пабочныя і ўстаўныя канструкцыі, зваротак: Нізкія воблакі, шчодра пасыпаўшы снегам зямлю, падняліся вышэй (К-с); Ядвіся, моцная дзяўчына з хвалістымі каштанавымі валасамі, поркалася ля печы: то падлівала гаршчок, то падкладвала трэскі ў агонь (Пестр.); Бураў, відаць было, неяк утаймаваў свой боль, расплюшчыў вочьі, паўзіраўся між цёмных хваін у трохі святлявае начное неба (В.Б.); А дзядзечка! Мой залаценькі! Пастаў нам соку, даражэнькі! (К-с); Бацька і маці сядзяць шчаслівыя, пазіраючы, як на кветачкі, на ўсіх сваіх семярых дзяцей (А.Л.).
Няўскладненыя сказы ў сваім складзе не маюць ні аднародных членаў сказа, ні адасобленых членаў сказа, ні пабочных і ўстаўных канструкцый, ні звароткаў: Маленькім сінявокім чалавекам каменьчыкі збіраў я ля вады (Панч.); Колькі жыцця пад вусатым калоссем! (Б.); Мікіта заставаўся жыць у старой хаце (Пестр.).
Простыя сказы могуць быць:
Поўнымі лічацца сказы, у якіх ёсць усе структурна неабходныя члены сказа. Поўнымі бываюць двухсастаўныя і аднасастаўныя сказы, развітыя і неразвітыя: Лес, ахінуўшьі свае плечы белаю накідкаю, урачыста захоўвае цішыню і спакой (К-с); Тут, пад стагадовымі соснамі, пад волатамі-дубамі, было зусім зацішна (Шам.). Няпоўныя — такія сказы, у якіх апушчаны галоўны або даданы член сказа: Непраглядная бездань за акном (Б.); Зноўку пара хараства (Луж.).
1) Гераічнаю дзяржаваю стала Беларусь мая.
2) Прабіцца праз разчы туман патрэбна плытагонам.
3)Нам прыйдзецца сяброў не раз лічыць і усе запісваць у сэрца, як у кнігу.
13. Знайдзіце словазлучэнні з памылкамі ў дзеяслоўным кіраванні.
1) Сын моцна падобны да бацькі. _______________________________________
2) Я дзякаваў лесу, што ен прывеў мяне сюды. ____________________________
3) Я хадзіў у грыбы. __________________________________________________
4) Можна захварэць на грып, калі не асцерагацца. _________________________
5) Ты проста здзекуешся над маім горам. ________________________________
1) Пятро захварэў на запаленне легкіх. __________________________________
2) Ганна раптам забылася на грыбы. __________________________________
3) Ен ажаніўся на Ніне. _______________________________________________
4) Маці век гаравала па бяцьку. ________________________________________
5) Нельга смяяцца са слабага. ________________________________
1) Яна даўно даравала сястру. __________________________________
2) Ганна раптам забылася на грыбы. __________________________________
3) Ен ажаніўся на Святлане. ___________________________________________
4) Маці век гаравала па бяцьку. ________________________________________
5) Трэба дзякаваць лесу. ______________________________________________
Знайдзіце слова, у якім дапушчана памылка і запішыце яго правільна.
Снег пачаў асядаць, і на світанні дзен ружовы одбліск неба ляжаў на снегавой вадзе. __________
Кніга – маленькае вакенца, ды праз яе ўвесь свет відаць. ___________________
Дзве пары буслоў размясціліся наоддаль апошніх хат. ______________________
Тэст № 2
1. Выберыце правільны адказ. Паводле значэння злучнікі падзяляюцца на:
а) акалічнасныя і азначальныя;
б) злучальныя і падпарадкавальныя;
в) прасторавыя, часавыя, мэтавыя.
2. Вызначце сінтаксічную ролю прыслоўя, ужытага ў сказе:
Па дарозе, што пятляе па-над прыпяцкім борам, стомлена крочылі два чалавекі.
3. Адзначце, у якім словазлучэнні прыслоўе абазначае прымету дзеяння.
б) вандраваць увесну;
4. Вызначце сказ з парнымі злучнікамі.
а) Штам злажылі казак, і легенд, і песень людзі пра балота, пра свае Палессе.
б) Хоць і стомлены быў дзед Талаш, але заснуў не адразу.
в) За шумнасць, шчырасць, ласку і красу я палюбіў Палессе.
5. Адзначце сказ з невытворным прыназоўнікам
а) Дзякуючы дапамозе матулі, Алесева вышываная сурвэтка атрымалася надта прыгожай.
б) Нягледзячы на стому, Пятрок працягваў працаваць.
в) Хлопцы, здзіўленыя яркімі фарбамі, спыніліся каля карціны.
6. Вызначце, колькі прэдыкатыўных прыслоўяў у сказе:
Можа быць, яны б і разышліся, затаіўшы лед у сэрцы, але вакол было так цепла, мірна і ў саміх на душы было так бесклапотна, што лед гэты не трымаўся.
7. Вызначце тып і стыль прапанаванага тэксту:
Сонца, мароз і вецер. Эх, завірыў, разгуляўся. Так і скрабе па хрупкім снезе, так і падвільвае белымі вужакамі снежнага пылу. Гоніць яго па полі, цераз гасцінец, зноў па полі па хмызняках і – пад саменькі лег. А сонца такое, што не зірнеш на снег.
Я. Брыль
а) апісанне, мастацкі стыль;
б) разважанне, публіцыстычны стыль;
в) апавяданне, гутарковы стыль.
8. Вызначце памылку ў вымаўленні прыназоўніка БЕЗ:
9. Вызначце, у якім сказе есць парушэнне граматычнай нормы беларускай мовы ва ўжыванні ступені параўнання прыслоўя:
а) Гэта для дзяцей стараюцца больш прыгажэй цвісці на газонах кветкі.
б) Янка, мой саколік, памажы хутчэй.
в) Дзень вясновы свяціў ясней і грэў цяплей.
10. Адзначце сказ, у якім часціца НЕ ўжываецца для сцвярджэння:
а) Мастак не можа ў наш час не быць публіцыстам.
б) Я не магу знайсці словы, каб перадаць пачуцце, якое тады ахапіла мяне.
в) Быў той слаўны вечар, калі не адчуваеш восеньскай стыні..
11. Адзначце, у якім варыянце адказу дапушчана памылка ў перакладзе на беларускую мову:
а) идти через лес – ісці праз лес; послать за сыном – паслаць па сына;
б) сказать сквозь смех – сказаць праз смех; метрах в двадцати – метраў за дваццаць;
в) перейти через дорогу – перайсці цераз дарогу; увидеть сквозь туман – убачыць скрозь туман.
12. Выберыце сказ, у якім на месцы пропуску ўжываецца часціца НІ:
а) ____ чуваць было ні ляскату машын, ні людскіх галасоў.
б) Ужо ____ раз даводзілася Васілю прыходзіць сюды ні свет, ні зара.
в) Дзе б ен ___ бываў, яго неадольна цягнула да прыгажосці розных краявідаў
13. Адзначце, у якім радку ўсе словы з НЕ будуць пісацца асобна:
а) (не) адрамантаваны майстрам гадзіннік, адзнака (не) выпраўлена, (не) дакрануўшыся;
б) (не) дабраць балаў, далека (не) бліскучы адказ, (не) перабраная бульба;
в) штосьці (не) дагаворваць, (не) дагледзець дзяця, падкралася (не) прыкметна.
14. Адзначце, у якім радку ўсе прыслоўі пішуцца разам:
а) зрабіць (на) адварот, стаяць (з) боку, падрыхтавацца (як) след;
б) наесціся (ў) волю, крыкнуць (на) ўздагон, (па) троху працаваць;
в) грошай (у) абрэз, ляцець (на) сустрач, прыйсці (на) памяць.
Тэст № 3
1.Выберыце правільны адказ. Асноўныя віды складаных сказаў:
а) злучнікавыя і бяззлучнікавыя;
б) бяззлучнікавыя і сладаныя сказы з рознымі відамі сувязі;
в) злучнікавыя, бяззлучнікавыя, сказы з рознымі відамі сувязі.
2. Вызначце тыпы сказаў. У адпаведнасці з тыпамі запішыце іх нумары:
1. Адзенуць новую адзежу дубы, а хмаркі неба замярэжаць, усплыўшы ціха з-за зямлі.
2. Ходзіць дзед белабароды полем, лесам, пералескам, засцілае рэчкі ледам, брыльянцістым снежным блескам.
4. Лось пастаяў яшчэ, паварочаў галавой то ўправа, то ўлева, апусціў рогі, нібы хацеў каго бадануць, павярнуўся і, спачатку павольна, потым галопам падаўся некуды ўгору.
5. У хатах запальваліся лямпы, і праз сетку дажджу вокны расплываліся ў жоўтыя шырокія кругі.
6. Самая страшная думка прыйшла на высокім беразе, з якога Пятро аглядаў шырокія прасторы прыдняпроўскіх лугоў.
3. Запішыце нумары ў адпаведнасці са сказамі, якія імі абазначаны:
а) складаназлучнікавыя са спалучальнымі злучнікамі;
б) складаназлучаныя з супраціўнымі злучнікамі;
в) складаназлучаныя з размеркавальнымі злучнікамі
1. Сціхае горад, а жывыя сведкі вяртаюцца з далекае разведкі.
2. Адны героямі былі, ішлі на крыж, на эшафот за годнасць ды за свой народ.
3. З густа снежнае імглы шуміць шаленая пагоня, і свішча вецер у ствалы.
4. Я заплюшчыў вочы, спрабую заснуць, але сон не ідзе.
5. То ўваліцца некалькі чалавек амаль адразу адзін за адным, то за цэлыя паўгадзіны хоць бы хто пастукаў ботамі ў сенцах.
6. Шнур жывы, загнуты крукам, ледзь чарнеецца ўгары, і ўсе стада з смелым гукам журавель вядзе стары.
7. Сяргей наважыў не толькі пабачыць белы свет, але і сябе паказаць у гэтым белым свеце.
4. Запішыце нумары складаных сказаў, у якіх часткі спалучаюцца:
а) злучальнымі злучнікамі;
б) падпарадкавальнымі злучнікамі;
в) злучальнымі словамі.
1. Толькі што прайшоў дождж, і на асфальце ад ветру маршчыніліся лужыны.
2. Каб новы дзень след новы кінуў, дня ўчарашняга сляды змываюць рупныя машыны крылатай радугай вады.
3. Часіна сутоння, калі дзеннае святло нібы змагаецца з цеменню, вельмі кароткая.
4. Машына вільнула на пагорках і памчалася ў горад, быццам яна там нешта забылася.
5. Работу сваю Марына палюбіла і праз нейкі месяц зразумела, што перад ею здрабнелі ўсе іншыя інтарэсы.
6. Аляксей падзякаваў Міхасю Адамавічу, распытаў, дзе пошта, і пайшоў па доўгай пясчанай вуліцы ў другі канец паселка.
7. Паважна і ўрачыста кланяліся машыне рэдкія бярозы і дубы, на якіх дзе-нідзе завісала пад цяжарам снегу карычневае лісце.
5. Запішыце нумары складаных сказаў у адпаведнасці з відам сэнсава-граматычных адносін паміж прэдыкатыўнымі часткамі:
а) азначальныя адносіны;
1. Калі пяееца песня, тады мілей паход.
2. Каб сонца засланіць – вушэй асліных мала.
3. У спрэчку тым яны канчалі, што гэту скварку разразалі.
4. Заспявай жа мне песню такую, каб маланкай жахала яна.
5. Дзед сядзеў маўклівы і ўглядаўся ў вышыню, дзе, здавалася, вось-вось запяюць жаваранкі.
6. Зайцы ўзнімаліся на заднія лапкі, грызлі мерзлую кару, перабіраліся з куста ў куст, ныраючы пад снежныя шапкі гурбаў, што ляжаць на спляценнях кустоў.
7. Раман пайшоў на веску паслухаць, што гавораць людзі.
6. Запішыце нумары складаных сказаў, у якіх часткі спалучаны:
б) злучальнымі словамі
1. З агню ен вынес нечую дзяўчынку, каб даць ей волю і жыцця святло.
2. Настаўнік цярпліва тлумачыў дзяўчыне тое, што было засвоена ею не зусім цверда і ясна.
3. Зусім іншы характар мела тая мясціна, па якой праходзіла дарога.
4. Праслаў, калі ты не аслеп, людскую працу і адданасць, і бітву грозную за хлеб.
5. Люблю я слухаць, як шумяць у лесе дрэвы пад гаману маіх разважных дум.
7. Запішыце нумары складаных сказаў, у якія вы на мяжы частак паставіце:
1. На захадзе зіхнула і ўвесь Пракопаў двор асвяціўся бледным малочным святлом.
2. Па адукацыі я аграном.
3. Лес быў блізка ды і машына ад’ехала не так далека.
4. Андрэй хутка сабраўся ў дарогу было лета, быў не скарыстаны яшчэ адпачынак.
5. Скрыпку ўспомніць сонца гляне, асвятляючы ўсяго.
6. Пагаварыць Сухавараву так і не ўдалося гаспадыня запрашала гасцей за стол.
8. Запішыце нумары, якімі абазначаны сказы:
а) простыя з аднароднымі членамі сказа;
б) бяззлучнікавыя складаныя.
1. Быў гарачы жнівень, у агародзе грэліся тугія гарбузы, спелілася насенне ўкропу.
2. Ходзіць вецер па даліне, ходзіць навявае ды пра радасць мне, дзяўчыне, песні напявае.
3. Бразнулі дзверы, у хаце стала ціха, цетка Алена села каля стала, задумалася.
4. Буяе пад абшарамі сцюдзены асенні вецер, змятае пад прызбы пажоўклае лісце, гойдае мокрае галле ў садку.
5. Быў канец верасня, надвор’е стаяла халоднае.
9. Запішыце нумары, якія абазначаюць:
а) складаназалежныя сказы;
б) бяззлучнікавыя складаныя сказы.
1. Як раней, звініць на кленах лісце, і дзятлы малоцяць, як калісьці.
2. Сення мне зранку працуецца весела: стукнула звонка ў шыбу пчала, ластаўка смутак крылом перакрэсліла, ліпа цвісці на двары пачала.
3. Замірае лета, заціхаюць далі, сірацее рэчка, халадзеюць хвалі.
4. Давялося ісці палявымі дарогамі, а на гэта трэба было багата часу.
5. Узыдзе месяц над курганам у вянках прыгажосці, і чар, і ўзораў.
6. Калі сябруюць людзі, сябруюць і кнігі.
7. Між глыбокіх снягоў, дзе лес глуха шуміць, ціха дом леснікоў адзінока стаіць.
10. Выпшыце нумары сказаў у адпаведнасці з іх будовай:
г) складаныя сказы з рознымі відамі сувязі частак
1. Было цемна, ніводнай светлай кропкі на небе, цьмяна, неакрэслена вырысоўваліся чорныя абрысы берагавых сопак, заліва.
2. Страфа замерла на паўслове, ляжыць недачытаны ліст, што мне на беларускай мове прыслаў балгарскі журналіст.
3. Карагоды зорак угары мігаюць, на зямлі сняжынкі сінім бляскам ззяюць.
4. Баброў не цікавіць рыба, якую ловяць выдры, а выдру не цікавяць расліны, якімі кормяцца бабры.
5. Усе прыглядаліся да таго, што робіцца навакол, стараліся зразумець, што чакае іх наперадзе.
6. Пошта адчыняецца ў дзевяць гадзін, але Насця прыйшла а палове дзевятай, і гэтыя паўгадзіны да пачатку працы жанчына з высокай прычоскай растлумачвала ей абавязкі.
7. Я схапіла ліст і пачала адрываць марку, але пальцы не слухал.
Тэст № 4
1. Адзначце, з якой мэтай ужываюцца злучнікі ў мове:
а) паказваюць на розныя адносіны паміж аднароднымі членамі сказа, часткамі складанага сказа, сказамі і часткамі тэксту;
б) звязваюць словы ў словазлучэнні;
в) указваюць на прадметы, прыметы і дзеянні.
2. Вызначце сінтаксічную ролю прыслоўя, ужытага ў сказе:
У Алесі дзве касы, нібы з шоўку паясы. Іх Алеся заплятае, расчасаўшы іх спярша.
а) у складзе выказніка;
в) у складзе акалічнасці.
3. Адзначце сказы з прыназоўнікамі-антонімамі.
а) Мікіта заўседы прыходзіў у школу падрыхтаваным.
Ужо закончыўся урок. Бягуць са школы дзеці.
б) Мараць пра заўтрашні дзень юнакі.
Паэт марыць аб песні, што нясе радасць.
в) На калгасным полі жыта каласіцца.
У полі жыта жалі маладзіцы.
4. Вызначце сказ з супраціўным злучнікам.
а) Бор стары за сцяной ўсе шуміць ды шуміць.
б) То тут, то там чулася гамонка.
в) Сонца свеціць, ды не грэе.
5. Адзначце сказ з вытворным прыназоўнікам
а) Для беларускай мовы не характэрна: будучы ў школе, стаячы цягнік, заходзячы чалавек.
б) На ранку лігі заўседы высцілаў густы туман.
в) Паблізу ракі раптам закалыхаліся, трывожна зашумелі сосны.
6. Вызначце фразеалагізм, які ў сказе можа выконваць такую сінтаксічную ролю, як і прыслоўе.
в) збіцца з панталыку
7. Вызначце тып і стыль тэксту:
-Чытаеш, Даніла? – пачуўся над хлопцам голас старога. Дзед падышоў неяк неўзаметку, нібы падкраўся:
-Так сабе, польская кніга адна.
Стары паківаў галавою:
-Яшчэ ты брат, не нацешыўся з панскай ласкі? Пакінь!
-Гэта, дзеду, не панская. Гэта ўсе пра такіх, як мы, пра тых, хто бедныя, што працуюць.. Хочаце, я і вам пачытаю.
а) апісанне, гутарковы;
б) разважанне, мастацкі;
в) апавяданне, мастацкі з элементамі гутарковага.
8. Вызначце памылку ў вымаўленні часціцы НЕ
9. Вызначце, у якім сказе есць парушэнне граматычнай нормы беларускай мовы ва ўжыванні ступені параўнання:
а) Ісці далей станавілася ўсе горш і горш, бо пачыналася балота.
б) Дняпро больш даўжэйшы за Неман.
в) Лепей за ўсе на свеце мне тая мясціна, дзе я нарадзіўся і ўзрос.
10. Адзначце сказ, у якім часціца пішацца праз злучок:
а) Але ўсе (такі) найвялікшую радасць і задавальненне прыносіць праца.
б) Мы ўсе ж (такі) спяшаліся.
в) Салаўю ўсе роўна – (абы) песня, (абы) сонца ды кавалак ценю.
11. Адзначце, у якім варыянце адказу дапушчана памылка ў перакладзе на беларускую мову:
а) пойти по воду – пайсці за вадой; платье к лицу – сукенка к твару;
б) смеяться над неумекой – смяяцца з няўмекі; знать по слухам – ведать па чутках;
в) наклониться к земле – нахіліцца да зямлі; выехали из лесу – выехалі з лесу.
12. Выберыце сказ, у якім на месцы пропуску ўжываецца часціца НЕ:
а) ____ з таго ____ з сяго пачаўся дождж.
б) Пра што б ен ____ гаварыў, ен ніколі не ўмеў выказвацца шматслоўна.
в) Што толькі ___ гаварылі пра іх знікненне!
13. Адзначце, у якім радку ўсе словы з НЕ пішуцца разам:
а) (не) дагледзеўшы фільм, яшчэ (не) спілаваны дуб, (не) бяспечная праца;
б) (не) абсталяваныя кабінеты, крыху (не) дачуаць, бачыць (не) прыхільнасць;
в) ніколькі (не) пакрыўджаны хлопец, (не) абходна параіцца, (не) даехаўшы да мора.
14. Адзначце, у якім радку ўсе прыслоўі пішуцца разам:
а) гаварыць (не) ўпапад, караць (без) разбору, заходзіць (па) двое;
б) (з) далек махаць, зайсці (ў) тупік, як (на) грэх;
в) мы з імі (за) адно, гаварыць (на) распеў, кінуцца (ў) рассыпную.
4.4 План арганізацыі самастойнай кіруемая работы студэнтаў